24.06.2012 / 23:54

Ніл Гілевіч. Таго народа 26

Таго народа ўжо няма, няма, —
Таго, што сто гадоў таму задумаў
На волю выйсці з рабскага ярма...

Таго народа ўжо няма, няма, —
Таго, што сто гадоў таму задумаў
На волю выйсці з рабскага ярма,
Пазбыцца назаўсёды здзеку-глуму.

Таго народа ўжо няма, няма:
Часціну — расстралялі ў Курапатах,
Часціну — праглынула Калыма,
Часціна — спапялёна ў родных хатах…

Таго народа ўжо няма, няма!
Той — знік. Той — годнасць меў. Дык і не выжыў.
А ёсць… А ёсць — бязмоўная гурма.
У загарадзі. Пад аховай выжлаў.

Таго народа ўжо няма… Але!
Але ён здолее паўстаць нанова,
Калі ў душы ягонай на чале
Усіх святых парываў стане МОВА.

Ніл Гілевіч, Народная воля

0
nought / Адказаць
25.06.2012 / 00:02
='(
0
voit / Адказаць
25.06.2012 / 00:05
ужо няма, на жаль...
0
Алекс:) / Адказаць
25.06.2012 / 00:14
Дзякую паважаны Ніл Сымонавіч за верш! Усё пачынаецца з мовы, бо спачатку было Слова, а ў беларусаў яно было па-беларуску!
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру