Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 чэрвеня будзе пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове дажджы, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях моцныя дажджы. Днём на большай частцыі тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +9–15°С, днём +14–20°С, на паўднёвым усходзе да +22°С.

У Мінску пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +11–13°С, днём +17–19°С.

27 чэрвеня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер заходні 4–9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–13°С,

днём +13–20°С.

28 чэрвеня воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–12°С,

днём +15–22°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?