БТ паказала, як «борт №1» прызямляецца ў аэрапорце Гаваны і як з трапа сходзяць Лукашэнка-бацька і Лукашэнка-сын.

Раней Аляксандр Лукашэнка лётаў на сярэднемагістральным самалёце Boeing-737, які не мог даляцець да Кубы без дазапраўкі. З гэтым быў звязаны нават канфуз, калі Канада не дала дазволу на пралёт над сваёй тэрыторыяй.

Новы лайнер Boeing-767-300ER можа праляцець без дазапраўкі і 10 400 кіламетраў. Раней ён належаў нябожчыку Сапармурату Ніязаву, прэзідэнту Туркменістана.

Пра куплю-продаж самалёта стала вядома пасля візіту цяперашняга прэзідэнта Туркменіі Бердымухамедава ў Мінск у красавіку.

Кошт новага Boeing-767 на міжнародным рынку складае ад 170 мільёнаў даляраў у залежнасці ад мадыфікацыі. «Боінг» Ніязава не новы. Затое ён быў выкананы ў VIP-варыянце: у аздабленні салона былі ўжытыя натуральная скура і каштоўныя пароды дрэва, а сантэхніку ў душавой і туалетах аздаблялі каштоўныя металы і камяні.

Акрамя таго, самалёт абсталяваны сістэмай прадухілення паражэння ракетамі класу «зямля-паветра» і «паветра-паветра», а таксама парашутным рыштункам.

Пра цану дадзенага самалёта афіцыйнай інфармацыі пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?