25.06.2012 / 16:38

Школьнік у Полацкім раёне кінуўся пад цягнік 2

Праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце самагубства школьніка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, 22 чэрвеня ў Полацкі аддзел транспартнай міліцыі ад начальніка станцыі Фарынава паступіла інфармацыя, што ў 11.19 на 479-м кіламетры перагона Ксты — Фарынава, кінуўшыся пад грузавы цягнік № 2511 Полацк — Маладзечна, скончыў самагубствам 16-гадовы навучэнец сярэдняй школы Полацкага раёна.

Устаноўлена, што падлетак за 15 хвілін да трагедыі знаходзіўся на гэтай станцыі і блукаў уздоўж пуцей. Калі ён убачыў цягнік, то спыніўся каля рэек. Машыніст таварняка падумаў, што хлопец прапускае састаў. Аднак школьнік у апошні момант скокнуў на магістраль і лёг папярок рэек за некалькі метраў перад лакаматывам. Нягледзячы на тармажэнне, пазбегнуць наезду не ўдалося. Падлетак памёр на месцы ад атрыманых траўм.

Вядома, што ён рос і выхоўваўся ў добрай сям’і, з’яўляўся выдатнікам вучобы і ўдзельнічаў у розных школьных алімпіядах.

0
репрессированный гражданин / Адказаць
25.06.2012 / 20:50
...от такой свалочной жизни на беларуси гибнут лучшие из лучших
0
Я / Адказаць
25.06.2012 / 22:23
Да, друзья, это уже не симптом... Это эпидемия. Бедные дети.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру