Альгерд Бахарэвіч ізноў прывозіць у Мінск свой раман «Шабаны» — гісторыю пра самы таямнічы, легендарны і загадкавы раён горада.

У «Шабанах» — перапляценне чатырох сюжэтных ліній, стылістычная эквілібрыстыка і іншыя хакарктэрныя для Бахарэвіча прыёмы выведзеныя на той узровень, калі пачынае здавацца, што аўтару пара мяняць свой стыль.

«Шабаны» чытаюцца як канцэнтраваны The Best пісьменніка.

Аднак

не трэба думаць, што раман «Шабаны» расказвае пра жыццё гопнікаў, іх звычкі, павадкі і сістэму каштоўнасцяў.
Шабаны ў кнізе выступаюць сакральным месцам, дзяржавай у рысе горада, дзе жыццё ідзе па сваіх законах.

Альгерд Бахарэвіч на першай прэзентацыі рамана сабраў аншлагавую колькасць гледачоў -, хоць нічога надзвычайнага на ёй не адбывалася: вось аўтар, вось кніга, якую аўтар нягучна чытае ўслых. Бахарэвічу ўдалося амаль немагчымае — «трымаць» вялікую аўдыторыю цягам амаль дзвюх гадзінаў…

Што ж будзе гэтым разам?

28 чэрвеня Бахарэвіч выступіць з Шабанамі» у кнігарні «ХХІ стагоддзе»(Незалежнасці 92 (ст. метро Маскоўская)). Пачатак, а 18-й, уваход вольны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?