Грамадства11

Спікер Дзярждумы Расіі прыедзе заўтра

Спікер Дзяржаўнай думы Расіі Сяргей Нарышкін наведае 26 чэрвеня з афіцыйным візітам Беларусь, дзе правядзе перамовы па пытаннях еўразійскай інтэграцыі.

Візіт Нарышкіна ў Мінск адбудзецца па запрашэнні старшыні палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі.

«Асноўная ўвага ў ходзе візіту будзе нададзена развіццю міжпарламенцкіх сувязей паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у кантэксце працэсаў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі», — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным прэс-службай спікера напярэдадні візіту.

У ходзе наведвання Беларусі Нарышкіным запланаваны двухбаковыя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, а таксама са старшынямі палат нацыянальнага сходу Анатолем Рубінавым і Уладзімірам Андрэйчанкам.

У ходзе візіту чакаецца падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзярждумай Расіі і Палатай прадстаўнікоў Беларусі.

Акрамя таго, Нарышкін возьме ўдзел у 42-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама выступіць перад студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць