Былы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе прэс-група ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, супрацоўнікамі УКДБ былі выяўлены факты выкарыстання службовага становішча ў карыслівых мэтах былым намеснікам старшыні гарвыканкама. Курыруючы ў адпаведнасці са службовымі абавязкамі працу будаўнічай галіны горада, чыноўнік вырашыў мінімізаваць затраты на будаўніцтва ўласнага прыватнага дома. Па «дапамогу» ён звярнуўся да дырэктара будаўнічай арганізацыі з просьбай выдзеліць спецыяльную тэхніку, грузавы аўтатранспарт, будаўнічыя матэрыялы і рабочых будаўнічых спецыяльнасцяў без заключэння адпаведных дагавораў і аплаты.

Нягледзячы на неправамерны характар просьбы службовай асобы, дырэктар прадпрыемства арганізаваў з кастрычніка 2007 года па кастрычнік 2009 года вытворчасць работ, звязаных з будаўніцтвам прыватнага дома.
У выніку прадпрыемству быў нанесены ўрон у буйным памеры.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» і ч. 2 арт. 210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» Крымінальнага кодэкса Беларусі суд Ленінскага раёна Магілёва вынес былому чыноўніку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Дырэктару будаўнічай арганізацыі суд вынес аналагічны прыгавор з адтэрміноўкай яго выканання на 2 гады.

Абвінавачаныя падалі касацыйныя скаргі ў абласны суд, паведамляе прэс-група УКДБ па Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?