У красавіку суд Барысава асудзіў хлопца на паўтара года турмы па абвінавачанні ў крадзяжы металалому з тэрыторыі закінутага завода. Суд разглядаў касацыйную скаргу, а таму ў пасяджэнні прымалі ўдзел не адзін, а тры суддзі пад кіраўніцтвам суддзі Грынкевіч.

Самога Малчанава на суд не прывезлі. Паводле назіральнікаў, на абскарджанні не было нават адвакаткі — яна захварэла.
У судзе не было згадана і пра трагічныя сямейныя акалічнасці Малчанава — 9 чэрвеня ў яго памерла маці.

Рашэнне суда было пакінута ў сіле — Аляксандр будзе сядзець яшчэ 15 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?