Аксана Пачобут мела спатканне з мужам у турме. «Размаўлялі праз шкло дзве гадзіны. Дзяцей вырашыла пакуль што з сабой не браць», — расказвае жанчына.

Аксана даведалася, што муж сядзіць у адзіночнай камеры, якая разлічаная на чатырох чалавек. «Канечне, сумна аднаму. Але калі ёсць кнігі, то гэта троху згладжваецца. Прасіў паболей кніг перадаваць». Пра адзіночную камеру нібыта загадаў начальнік турмы.

Ён адмовіўся супрацоўнічаць са следствам, і таму яго ніхто не чапае, ён папросту адзін сядзіць у камеры.

Андрэй не каментуе сваё затрыманне, бо не супрацоўнічае са следствам, нават не ведае за які канкрэтна матэрыял яго прыцягнулі да адказнасці. «Кажа, што рыхтаваўся да турмы. Перадаў такія словы, што апошні год ужо быў адной нагой у турме, а цяпер — дзвюма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?