Інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі паведамляе, што ў Мазырскай і Тураўскай епархіі паўтарылася апаганенне храмаў. Пабіта шкло, надпісы і малюнкі антыхрысціянскага зместу надрапаны на сценах Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора і храма Сергія Раданежскага, які ўжо быў апаганены ў сакавіку 2012 года.

«Праваслаўных Гомельшчыны засмучае, што знаходзяцца «смелыя», якія адважваюцца сваімі дзеяннямі зневажаць працу многіх людзей па аднаўленні духоўнасці ў горадзе, раёне, вобласці. Вернікі перакананы, што пакаранне за зробленае непазбежнае, бо апостал Павел у звароце да Галатаў гаворыць:

«Не абманвайцеся: Бог зняважаным не бывае. Што пасее чалавек, тое і пажне», — адзначае кіраўнік інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі протаіерэй Алег Кастрама.

Нагадаем, мазырскі храм у імя Сергія Раданежскага быў апаганены ў ноч з 17 на 18 сакавіка. Невядомы напісаў на сцяне царквы: «Гары, дрэнь» і намаляваў перавернутыя крыжы — знак сатаністаў. Па гэтым факце была распачата крымінальная справа на падставе арт. 341 (апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?