Умовы надвор’я даюць магчымасць беларускім аграрыям у гэтым годзе пачаць уборку збожжавых на 1–1,5 тыдня раней. Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся ход рэалізацыі рэспубліканскай праграмы «Будаўніцтва новых і мадэрнізацыі дзеючых збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў на 2011–2015 гады».

«У адпаведнасці з кліматычнымі ўмовамі чакаецца, што, магчыма, мы пачнём уборку крыху раней — на тыдзень, а можа, і паўтара тыдні раней, чым у мінулыя гады», — сказаў Міхаіл Мясніковіч. У сувязі з гэтым неабходна накіраваць усе намаганні, каб своечасова падрыхтаваць да работы сушыльныя гаспадаркі і ўвесці ў строй новыя зернесушыльныя комплексы. Адпаведную задачу паставіў і кіраўнік дзяржавы. «Ён асабліва падкрэсліў неабходнасць надаць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу, перш за ўсё, аблвыканкамамі. Размова ідзе аб своечасовай і якаснай падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі», — нагадаў прэм’ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?