Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Чарнобылец 26 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, пра гатоўнасць інвеставаць у стварэнне нацыянальнага флоту заяўляла створаная ў 2010 годзе першая ў краіне марская суднабудаўнічая кампанія «Белмарфлот», асноўным заснавальнікам якой выступіла Zepter group. Аднак на сёння якіх-небудзь «сур’ёзных зрухаў» па стварэнні нацыянальнага флоту з боку «Белмарфлоту» не адбылося. Кампанія працуе толькі ў сферы фрахтавання судоў для перавозкі беларускіх грузаў.

Чарнобылец лічыць, што прарыву ў стварэнні нацыянальнага флоту з боку гэтай кампаніі пакуль не чакаецца. Паводле яго слоў, усе ідуць насустрач кампаніі «Белмарфлот», для яе створаны ўсе ўмовы, аднак у яе заснавальніка, Zepter group, «хутчэй за ўсё, нейкія ўнутраныя праблемы».

Паводле слоў спецыяліста, у цэлым у Беларусі цяпер «досыць актыўна» абмяркоўваецца магчымасць стварэння нацыянальнага марскога флоту, гэтым кірункам цікавяцца інвестары. Указам прэзідэнта замацавана агульнасусветная практыка ў частцы падаткаабкладання гэтага віду дзейнасці і прэферэнцыі для беларускіх суднаўладальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?