Віктар Шэйман падчас наведвання беларускага будаўнічага аб'екта ў Маракаі (2010).

Віктар Шэйман падчас наведвання беларускага будаўнічага аб'екта ў Маракаі (2010).

Уручаючы ордэн «Зорка Карабоба», прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс падзякаваў беларускаму генералу Віктару Шэйману за яго асабісты ўклад у рэалізацыю пагадненняў паміж урадамі дзвюх краін.

Узнагароджанне адбылося ў ваеннай акадэміі гарнізона «Фуэртэ цівуна», падчас урачыстасцяў, прысвечаных святкаванню адразу дзвюх датаў — Дня Баліварыянскай нацыянальнай арміі і 191-годдзя бітвы пры Карабоба.

У сваёй прамове, адрасаванай Шэйману, венесуэльскі прэзідэнт адзначыў яго заслугу ў «ініцыяванні новых сумесных праектаў, накіраваных на наданне дадатковага імпульсу двухбаковым адносінам».
Пры гэтым Чавэс нагадаў, што праца сумеснай камісіі (з беларускага боку яе ўзначальваў Віктар Шэйман) праходзіла напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Каракас.

Ордэн «Зорка Карабоба», мае адну ступень, уручаецца ваенным і грамадзянскім асобам за асаблівыя заслугі перад Узброенымі сіламі і Венесуэлай. Ён выкананы ў выглядзе срэбнай трыццацідвухканцовай зоркі, носіцца на ланцугу. На адным баку ордэна — медальён з выявай герба Узброеных сіл, на ўнутраным — надпіс «Зорка Карабоба».

Бітва пры Карабоба, адбылася 24 чэрвеня 1821 года і прывяла да канчатковай перамогі паўсталага насельніцтва над каланіяльнымі войскамі Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?