Вікторыя Азаранка, Максім Мірны і Аляксандр Буры выступяць на Алімпійскіх гульнях у Лондане.Яны ўвайшлі ў канчатковы спіс гульцоў, апублікаваны 26 чэрвеня Міжнароднай тэніснай федэрацыяй.
Азаранка выступіць у жаночым адзіночным разрадзе, Мірны і Буры — у мужчынскім парным.
Усяго на Алімпіядзе згуляюць тэнісісты з 45 краін. У мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах выступяць па 64 спартсмены, у парным — па 32 дуэты. Упершыню пасля 1924 года будуць разыграны медалі ў міксце. Шаснаццаць змяшаных пар стануць вядомы да 31 ліпеня.
Чакаецца, што адну ў іх складуць Мірны і Азаранка.