Пра гэта вядомая беларуская актрыса, прыма Купалаўскага тэатра Святлана Зелянкоўская заявіла ў інтэрв'ю Салідарнасці:

- Скажыце, а ці рэальна, па-вашаму, пражыць на заробак актрысы Купалаўскага тэатра?

- Не, вядома. Адпрацаваўшы больш за дзесяць гадоў у тэатры, выконваючы ў асноўным галоўныя ролі, у мінулым месяцы мой заробак склаў дзесьці 2,2 млн. рублёў.

- А вось дэпутат парламента Святлана Шылава мяркуе, што трох мільёнаў рублёў дастаткова для таго, каб пражыць сям'і з дваімі дзецьмі.

-- Хай пакажа, як яна гэта робіць, калі ў яе ёсць дзеці. Хай распіша графік кожнага дня. І чым яна корміць, колькі ў яе ідзе на растучы арганізм кожнага з дзяцей.

... Узімку мая дачка была ростам 165, насіла абутак 38-га памеру. Улетку нага ўжо 39 і рост 171. Зразумела, што ўвесь гардэроб трэба мяняць.

Як мама я стараюся, каб харчаванне дачкі было здаровым, збалансаваным, каб апранутая яна была добра, каб адукацыю добрае атрымлівала. І рэпетытарскімі паслугамі даводзіцца карыстацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0