Гэй наперад, покі сэрца
Б’ецца, рвецца на прастор!
Годзе млеці ў паняверцы;
Гэй да сонца! Гэй да зор!
Янка Купала.
«НН». № 25. 1912.
Два з паловай гады абмежавання свабоды для Міколы Маркевіча, два гады — для Паўла Мажэйкі. Такі прысуд зачытала суддзя Т.Клімава. Кропка ў судовым працэсе супраць журналістаў «Пагоні» была пастаўленая 24 чэрвеня. Такога жорсткага прысуду ніхто не чакаў. Большасць гарадзенцаў усё ж спадзявалася на здаровы сэнс уладаў. Цяпер уся надзея на апеляцыйныя суды.
«НН». № 24. 2002.