«Адрыў» – гэта спаборніцтва па гарадзкім арыентаваньні. Удзельнічаць у ім можна і самому, і камандай. Сутнасьць простая – на старце і ў часе гульні атрымліваеш сьпісы кропак, якія мусіш знайсьці ды выканаць нескладанае заданьне.

Падарожнічаць па горадзе можна або на грамадзкім транспарце, або на роварах, або на роліках, або пехам, або, нарэшце, на чым заўгодна. А каб удала згуляць, трэба ўсяго толькі добра ведаць Менск, умець карыстацца мапай ды не забывацца на ўважлівасьць і кемлівасьць. Таму хуткасьць у гульні хоць і мае значэньне, але зусім ня самае важнае.

Апроч спартовага запалу, гарадзкое арыентаваньне – гэта яшчэ і пазнавальная экскурсія па горадзе, а таксама яскравае сьведчаньне выгодаў экалягічных відаў транспарту для гарадзкога жыцьця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0