У сувязі з правядзеннем 28 і 30 чэрвеня генеральнай трэніроўкі ваеннай тэхнікі, а таксама парада 3 ліпеня на перыяд перамяшчэння калоны з ваеннага гарадка «Уручча» да праспекта Машэрава ўносяцца змяненні ў працу грамадскага транспарту.

Аўтобусныя маршруты № № 34 (з боку пасёлка Ліпкі), 64 (з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Уручча-2»), 95,95Д (з боку «Сцяпянкі») скарачаюцца да аўтавакзала «Маскоўскі» (з выкананнем на ім высадкі і пасадкі пасажыраў).

Рух аўтобусаў гарадскога маршруту № 27 (з боку ДС «Ангарская-4» і назад) арганізуецца да разваротнага кальца «Сасновы Бор» па вул. Скарыны з выкананнем прыпынкаў, якія ёсць на ёй.

Рух тралейбусаў маршрутаў № № 29 (з боку ДС «Каліноўскага») № 37 (з боку ДС «Уручча-4») скарачаецца да бульвара Талбухіна, якія будуць ісці па вул. Гінтаўта, вул. Усіхсвяцкіх (без выезду на пр. Незалежнасці).

Праца тралейбусаў маршруту № 1 арганізуецца па маршруце № 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?