На офіс, які арандуе непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў, з пастановай на вобшук прыйшлі следчы і трое амапаўцаў. У пастанове напісана, што ў памяшканні можа знаходзіцца літаратура, у якой утрымліваюцца антыдзяржаўныя заклікі.

Актывіст Саюзу палякаў Ігар Банцар паведаміў міліцыянтам, што памяшканне афіцыйна арандуе Андрэй Пачобут.

Журналіста, актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — «Паклёп у адносінах да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо знявагу». Паводле Крымінальнага кодэкса, журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.

* * *

Міліцыянты распачалі ператрус у яшчэ адным з офісаў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў. Гэта палянійны цэнтар бізнэсу і турызму ў Горадні, які называецца «Крэсовія».
У офісе працуе вялікая колькасьць людзей, якія дапамагаюць у адкрыцьці візаў, выдачы Карты паляка і іншай працы. Супрацоўнікі, якія яшчэ засталіся на працы, асьцерагаюцца таго, што ў іх будзе канфіскаваная кампутарная тэхніка.

Ператрус адбываецца ў зьвязку з арыштам Андрэя Пачобута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?