У Мiнску ў лютым гэтага года сярэднi памер прызначанай месячнай пенсii склаў Br300,1 тыс., або 127,7 працэнта да велiчынi сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i пенсiянераў. Аб гэтым паведамiлi ў Мiнскiм гарадскiм упраўленнi статыстыкi.

Cярэднi памер пенсii па ўзросту склаў Br312,9 тыс., па iнвалiднасцi — Br272,7 тыс., з выпадку страты кармiцеля — Br178 тыс., сацыяльнай пенсii — Br113,5 тыс. Рэальны памер назначанай месячнай пенсii (пенсii, скарэкцiраванай на iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi) у лютым 2007 года ў параўнаннi з лютым 2006 года павялiчыўся на 12,2 працэнта, у параўнаннi са студзенем 2007 — знiзiўся на 0,6 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0