Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці за тое, што дапамагаў людзям набываць беларускія кнігі.
Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых, якія цяжка набыць у дзяржаўных крамах. У гэтым пракуратура ўгледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд. Абвінавачанне замовіла 230 сведак — карыстальнікаў паслугаў — з розных гарадоў краіны, з якіх каля сотні было дапытана падчас судовых слуханняў.
Суд над Алесем Яўдахам распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў звязку з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. На паседжанні 27 чэрвеня адбылося азнаямленне з вынікамі экспертызы, а наступнае суд прызначыў на суботу, 30 чэрвеня.
0
0
0
0
0
0