Год таму пайшоў з жыцця вядомы беларускі філосаф Уладзімір Конан. У памяць пра слыннага навукоўца, літаратуразнаўца, эстэтыка 29 чэрвеня ў 18.30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (Акадэмічная, 5) запрашае на ўшанавальны вечар «патрыярха беларускай філасофіі».

На сустрэчу запрошаны калегі, аднадумцы, сябры Уладзіміра Конана, сярод якіх філосаф, культуролаг, сацыёлаг, доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Энгельс Дарашэвіч, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук Арсень Ліс, літаратуразнавец, прафесар культуралогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксей Рагуля, мастак-плакатыст Уладзімір Крукоўскі, а таксама землякі, сваякі славутага вучонага, якія падзеляцца сваім бачаннем яго месца ў беларускай навуцы і культуры, успамінамі пра сумесную працу і сустрэчы з ім, выкажуць прапановы па ўшанаванні яго памяці і творчага набытку.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?