У сувязi з рэканструкцыяй цеплатрасы па вулiцы Жылуновiча ў Мiнску, на ўчастку ад Партызанскага праспекта да вулiцы Бехцерава, да 30 чэрвеня будзе закрыты рух усiх транспартных сродкаў за выключэннем грамадскага транспарту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ва УДАI ГУУС Мiнгарвыканкама. Дзяржаўтаiнспекцыя рэкамендуе вадзiцелям улiчваць гэтыя абставiны i выключыць з маршруту руху названы ўчастак вулiчна‑дарожнай сеткi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?