«Зараз сёмая гадзіна раніцы, і самалёт знаходзіцца ў нашым аэрапорце. Паспяхова тут прызямліўся. Звестак пра нейкія праблемы мы не маем. Больш ніякай інфармацыі паведаміць не можам», — праінфармавала афіцыйная асоба міжнароднага аэрапорта ў Кіта.

Нагадаем, што ўчора каля 10.30 беларуская дэлегацыя прыбыла ў сталіцу Эквадора на самалёце Уга Чавеса — на старым «Боінгу 737», якім венесуэльскі лідар не карыстаецца з 2002 года.

Прэзідэнцкі самалёт «Боінг 767», які выкарыстоўвае Аляксандр Лукашэнка, паводле неафіцыйнай інфармацыі каштуе блізу 130 мільёнаў долараў. Раней самалёт належаў былому туркменскаму лідару Сапармурату Ніязаву. З гэтым самалётам перыядычна ўзнікалі праблемы, якія не дазвалялі своечасова ўзлятаць. Вядома, што з-за праблемаў з «Боінгам» Туркменбашы звальняў высокапастаўленых кіраўнікоў галоўнай авіякампаніі сваёй дзяржавы. Пасля смерці Ніязава «Боінг 767» выкупілі беларусы.

Афіцыйнай інфармацыі наконт таго, чаму Аляксандр Лукашэнка перасеў на былы самалёт Уга Чавеса, пакуль не публікавалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?