Капітанам алімпійскай каманды Беларусі на Гульнях у Лондане, якія стартуюць 27 ліпеня, можа стаць Кацярына Карстэн. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігар Заічкаў 28 чэрвеня на пасяджэнні выканкама гэтай арганізацыі.

Паводле яго слоў, адпаведная прапанова накіравана на зацвярджэнне кіраўніку НАК Аляксандру Лукашэнку.

У якасці сцяганосца на адкрыцці Гульняў на зацвярджэнне Лукашэнку прапаноўваецца кандыдатура Максіма Мірнага.
Заічкаў адзначыў, што на гэту ролю разглядаліся і іншыя спартсмены, але на час адкрыцця Алімпіяды яны яшчэ не будуць знаходзіцца ў Лондане.

Кацярына Карстэн — двухразовая алімпійская чэмпіёнка, неаднаразовая чэмпіёнка свету па акадэмічным веславанні.

Максім Мірны — першая ракетка свету ў парным разрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?