У новым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях зьявіўся асобны артыкул, датычны правапарушэньняў, учыненых у Менскім мэтрапалітэне.

Як паведаміў начальнік аддзелу ўнутраных справаў па ахове Менскага мэтрапалітэну Мікалай Кудзінаў, раней адказнасьць за некаторыя парушэньні правілаў карыстаньня мэтра абумоўлівалася ў арт.104 кодэксу, які быў прысьвечаны чыгуначнаму транспарту ўвогуле. Цяпер асобны артыкул па мэтрапалітэне ўваходзіць у главу 18 «Адміністрацыйныя правапарушэньні супраць бясьпечнае эксплюатацыі транспарту».

У новым кодэксе павялічаныя памеры штрафаў. Так, за ўваход у тунэль і знаходжаньне на шляхах у стане алькагольнага атручваньня парушальніку парадку давядзецца выкласьці ад дзьвюх да пяці базавых велічыняў — замест адной, як гэта было раней. Мікалай Кудзінаў адзначыў, што такія парушэньні адбываюцца зусім рэдка — адзін‑два разы на год, але могуць спрычыніцца да сур’ёзных наступстваў і для самога парушальніка, і для работнікаў мэтро, і для пасажыраў. Апроч таго, раней за самавольнае спыненьне эскалятара прадугледжваўся штраф памерам 0,5 б.в., цяпер — ад дзьвюх да дзесяці.

Агентство ’Минск‑новости’

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0