Mercedes Benz W36 Аляксандра Тарноўскага ў двары «Нашай Нівы»...

Mercedes Benz W36 Аляксандра Тарноўскага ў двары «Нашай Нівы»...

... і на здымачнай пляцоўцы «Палявання на гаўляйтара» ў Бабруйску.

... і на здымачнай пляцоўцы «Палявання на гаўляйтара» ў Бабруйску.

Гэты чорны рэтра-«Мерсэдэс» вылучаецца з агульнай плыні аўто на мінскіх вуліцах. Мадэль яўна даваенная, але выглядае «Мерсэдэс» як новы. Такія аўтамабілі проста павінны мець цікавую гісторыю.

«Наша Ніва» пагутарыла з кіроўцам аўто і адначасова яго ўласнікам Аляксандрам Тарноўскім.

«Гэта Mercedes Benz W36. У мяне ён з 1990 года, а да гэтага належаў майму дзеду, — кажа Аляксандр. — Як можна здагадацца з індэксу мадэлі, машына была выраблена ў 1936 годзе. У Беларусь яна трапіла з Нямеччыны пасля сканчэння вайны. Мабыць, у якасці рэпарацыі, а мо была канфіскаваная саветамі ў савецкіх жа жаўнераў, якія дайшлі да Германіі і вярталіся дадому хто на чым», — кажа Аляксандр.

У Беларусі аўтамабіль стаў «чорным варанком»:

«Мэрсэдэс» разам з дзедам працаваў у НКВД. Потым дзед выйшоў на пенсію, а машыну спісалі. Тут дзед яе і «прыхватызаваў».

Але, на жаль, невядома, каго менавіта вазіла ў тым «Мерсэдэсе»: «А як тут даведаешся? У НКВД шмат каго ўвогуле вазілі… Гэта ад 1945–1946 да 1953, пакуль усе не пераселі на «Пабеды».

— Адразу адкажу на стандартныя пытанні: колькі «жарэ» і колькі «прэ», — відаць, Аляксандру не ўпершыню даваць інтэрв’ю. —

«Жарэ» шаснаццаць (літраў на сто кіламетраў — НН), «прэ» сотню.

Як аказалася,

аўтамабіль эксплуатуецца з самага 36-га, на кансервацыі не стаяў.
Але ніякіх праблем з рэгістрацыяй ды тэхаглядам не мае.

На свой век «Мерсэдэс» выглядае няблага. Нават калі ў салоне — з драўляным рулявым колам і скуранымі сядзеннямі — праявы часу і можна заўважыць, то знешне ўсё так, як і павінна быць у саліднага рэтра-аўтамабіля: ззянне хрому і бліскучы чорны металік.

Рэцэпт рэтра-аўтааматара Аляксандра Тарноўскага даволі просты: «Бярэш металалом, а потым -наколькі хапае цярпення, сродкаў ды часу — даводзіш да пэўнага стану. „Мерсэдэс“, вядома, можна было б адрэстаўраваць і лепш, але я як зрабіў 20 год таму, так ён і ездзіць».

Як стала вядома, старэнькі W36 паспеў узяць удзел у 20 кінастужках. З апошняга — серыял «СМЕРШ». Але Аляксандр Тарноўскі кажа, што

самым вялікім праектам з удзелам чорнага «Мерсэдэса» сталі здымкі ў серыяле «Паляванне на гаўляйтара»,
што адбываліся ў Бабруйску. Фільм распавядае аб замаху на гаўляйтэра Беларусі Вільгельма Кубэ, здзейсненага Аленай Мазанік (ролю якой выконвала Анастасія Заваратнюк).
Аляксандр сам сядзеў за стырном і граў кіроўцу эсэсаўскага камісара.
Ён ўвогуле заўсёды кіруе сваімі машынамі сам.

Дарэчы, Mercedes Benz W36 не адзіны рэтра-кар Аляксандра;

ён валодае цэлым аўтапаркам: у яго ёсць «Газ 12 ЗіМ» 1953-га года і вялізарны Pontiac Grand Prix Sport 1939-га.
Але «Мерсэдэс» застаецца самым старым у ягонай калекцыі.

Відаць, што Аляксандра цэніць сваю працу і клопат, што укладае ў сваіх «жалезных сяброў» і не шукае любую магчымасць прадэманстраваць іх свету. Нават удзельнічае толькі ў бясплатных для саміх удзельнікаў рэтра-ралі:

— Я лічу, што мае машыны вартыя таго, каб я меў магчымасць дэманстраваць іх і не плаціць за гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?