Лідар «Змены» — моладзевага крыла руху «Гавары праўду» — Павел Вінаградаў абвясціў галадоўку.

Вінаградаў адбывае 15 суткавы адміністрацыйны арышт у турме на вуліцы Акрэсціна.

Нагадаем, што Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава затрымалі 21 чэрвеня, абодвух звінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі паводле артыкула 17.1. Адміністрацыйнага кодэкса. Аляксандра Арцыбашава затрымалі днём перад флэш-мобам з цацкамі на вуліцы Няміга, а Вінаградава ўвечары дома. Аднак міліцыянты склалі пратакол і заявілі ў судзе, што абодвух затрымлівалі разам.

29 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна, а 15-й гадзіне будзе разгледжаная касацыйная скарга Вінаградава і Арцыбашава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?