Беларускай Волі, здабытай
    У доўгай няроўнай бітве,
    Адмерана было веку
    Адзін, толькі адзін,
    Аднюсенькі дзень.
    Дваццаць пятага сакавіка.
    Васемнаццатага году.
    Дзень прамільгнуў і згас,
    Ды гарыць і сягоньня
    Беларуская Воля ў нас.
    Пакуль за яе
    Нехта на бітву йдзе,
    Нехта ўстае да бою,
    Жыве і той дзень,
    Жыве і той дзень адзін,
    Аднюсенькі дзень жыве
    Беларускае Волі.

4 сакавіка 2007, Харкаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0