29.06.2012 / 15:14

Мастерская Вячеслава Дубинки 3

В минском Дворце искусств (Козлова, 3) открылась выставка уникальных вытинанок Вячеслава Дубинки. Писателя, журналиста, фотохудожника вспоминает Сергей Ваганов.

Его не стало в августе 2010 года. А в декабре 2011 ему исполнилось бы 70... Среди моих друзей и коллег по журналистике я не знаю и не знал ни одного, кому так подходило бы слово «мастер», точнее, «майстра», как любил говорить сам Слава.

Никогда не забуду, как ехали мы в Вильнюс на 1 съезд БНФ. Помимо нас в авто были еще журналисты, а возглавлял эту, так сказать, экспедицию не лишь бы кто — сам Рыгор Бородулин. Почти всю дорогу, не останавливаясь, Рыгор Иванович рассказывал разные смешные истории, анекдоты, все хохотали ... В какой-то момент я заметил, что только Слава не откликается, сидит тишком, будто его в машине нет. Немного рискуя, я оторвал взгляд от дороги...

С теплой улыбкой, без которой, кстати, я никогда не представлял своего друга, он — я уверен, — не теряя при этом нить дорожных разговоров — огромными портновскими ножницами вырезал из бумаги очередную изящную вытинанку ...

Я не зря вспомнил его знаменитые вытинанки. Если внимательно присмотреться к ним, а потом тоже внимательно почитать его миниатуры-«коротельки», можно увидеть, как они схожи своими художественными качествами. Иначе говоря, его миниатюры — это вытинанки в прозе. Только вместо ножниц — перо, а вместо бумаги — язык.

Родной белорусский язык Слава не просто знал, даже не просто слышал — он был его соавтором и изобретателем.
И не надо многословных доказательств.
Достаточно напомнить, как поезд в одной из «коротелек» не «прыйшоў» из Осиповичей, даже не «прыпоўз», а «прысоп» ... И сразу вы видите не только сам поезд в образе живого существа, но и его суетливый люд, чувствуете запах железа, угля, слышите стук его колес и тяжелое дыхание пара...

Журналистика, разумеется, это не художественная проза. Но она очень много теряет от того, что зачастую пренебрегает точным словом и художественным выражением мысли.

Читая Славины «коротельки», нетрудно заметить, что это не дневниковые заметки, и не заметки вообще. Рассказами в привычном смысле их тоже назвать нельзя. Между тем, это настоящее мастерство — в сжатых строках, через будничные, на первый взгляд, жизненные случаи и сюжеты, донести до читателя человеческие чувства, отличительные черты характеров, историю страны и временные отрезки ее жизни.

Подобное мастерство, подобная краткость — результат не только жизненного и профессионального опыта, но, прежде всего, отношения к личности человека, неподдельного интереса к жизни.

...Надо сказать, что

слово «майстэрня» было едва ли не самым любимым Славиным словом.
«Буду ў майстэрні», «калі ты, нарэшце, завітаеш да мяне ў майстэрню», «заходзь у майстэрню, пагамонім»... Тот уютный подвал — единственное, что осталось нетронутым на улице Ленинградской, рядом с вокзалом. Вокруг теснятся какие-то магазины, фирмы и фирмочки, бушует привокзальная суета... Только «майстэрня» от последних минут Славиной жизни стоит взаперти.

Но настоящая мастерская Вячеслава Дубинки открыта. Она не только за обложками книг, изданных при его жизни. С каждым днем она приоткрывается все больше и шире. Стараниями жены Татьяны и Славиных друзей в издательстве «Кнігазбор» вышли отдельной книгой «коротельки», издан альбом вытинанок и художественных фоторабот...

Уверен, что эта мастерская открыта навсегда.

Вячаслаў Дубінка. Карацелькі

Канцэрт для маці

...За трыццаць гадоў таксоўшчыкам вялікі горад у сваёй тачцы перавазіў. Жмурыкі, закідоншчыкі, фарцоўшчыкі, гулякі з шалёнымі грашыма, дэванькі з кавалерамі. Трапляліся і тыя, хто і фомкай шчыкатаў за каўнерыкам, капейку яму гані. Таксіст, як і пажарнік, рызыкант, нервы зношваюцца хутчэй пакрышак. У першыя гады з вахты ішоў, як п’янтос пасля пахмелкі, у рот ежа не лезла, рукі дрыжэлі.

Ды што я расплакаўся, не на рубель з дробнымі зарабляю. Паслухайце, што за кент мне патрапіўся, паўгода прайшло, а не забываецца.

Стаю на вакзале, кліента чакаю. Матораў збеглася, нібыта на прафсаюзную сходку. Гудзім, дым пускаем, жарты, анекдоты. Шыбуе да майго матора фраер з футаралам, пэўна скрыпку заныкаў, ого, карміліца! Апрануты фартова, сівая барада, на галаве шапка— стаўбун, пад восень пахаладала. Пытаецца барадач, ці паганю на Слуцак, цана яго не калыша. Паказваю растапыраныя пальцы: паўсотні туды, столькі ж назад.

— Лады, газуем!— фраер у машыну, скрыпачку на калені.

Газую, люблю харошага кліента. Маўчым, мой пасажыр трывожна пазірае на дарогу, адчуваю, душа ў неспакоі, выгаварыцца трэба. Я кідаю яму кладачку:

— На канцэрт?— пытаюся. - Скрыпачка?

— На канцэрт, - згаджаецца ён, а ў голасе хваляванне. - Спазніўся, даўно спазніўся.

— Не бяды, пачакаюць, - бадзёра супакойваю барадача.

— Не, браток, спазніўся...

Я газую, маўчу, пачакаю, думаю, музыкант і сам раскажа.Не памыліўся...

— Я з Манрэаля прыляцеў, чысты, багаты горад у Канадзе. А сам у Маскве працую, у сімфанічным аркестры пры Вялікім. Прыляцеў, а тут маці, спаць не магу, аж да слёз ручаінамі... Я ж некалі зблатнаваўся, цягаўся па свеце, ад турмы Сымон Васільевіч выратаваў, музыцы вучыў, у мяне ж адмеціна ад Бога, ягоныя словы! А маці не пачула мой першы сольнік, не давялося, не дачакалася. Вось і еду пайграць матулі.

Каля могілак на вуліцы «14 партызан» спыніліся.

— Браток, пачакай, сёння ж мне гнаць у Маскву, а там зноў у Канаду.

Я не слюнявенькі хлапчук, але не стрымаў слязіну, слухаючы, як плакала скрыпка над магілай маці…

Не сее, не жне, а зярняткі дзяўбе

Каля Дома ураду, якраз каля помніка найжывейшаму з жывых, бронзаваму даўбелю ў жаночым палітончыку і з голай лысінай, мяне запыняе дзіўны стары. Дзве палатняныя торбы праз плячо. Вясковая світка — самашыйка, падпяразаная вяроўкай. Палатняныя нагавіцы дзіўна ўтыркануты ў чорныя гамы, з якіх бачныя валёнкі, таксама самашыйкі.

Няўжо хадок па праўду з Гарадзішчаў? Па гамах бачу. Мой жа бацька Андрэй — найлепшы гамалёт на Случчыне. Напрыканцы пяцідзесятых да яго па гамы, дужа модныя на тую пару - чорныя з чырвоным кантам, шык! - прыязджалі аж з Украіны.

— Адкуль дзядзька па праўду у сталіцу, дзе яе даўно няма?

— З Гарадзішчаў, што пад Слуцакам туляцца, — адказвае і дзівіцца, - маўляў, па-вясковаму гаворыце, на калгаснай мове. Пэўна, вартаўніком хлеб бярэце, бо ўсе грамацеі даўно па-гарадскому мянташаць, пад расейшчыну падлабуньваюцца..

— Які ў вас клопат, дзядзька? — асцярожна дакранаюся да дзядзькавае торбы.

— Вой, братачка. Праўду шукаю, а яна, як сабака валачашчы, збягае, хаваецца. Хацеў зрання надыбаць начальніка, які вясковы пенсійны пракорм дзеліць. Мне ж плоцяць столькі, што курам на проса не хапае. Я ж у калгасе знасіўся, нат расточкам паменеў. Целы дзень хаджу, шукаю, а мяне бяруць далікатна пад руку, вядуць вонкі. Адчыняць новыя дзверы, увапхнуць і - ходу. А там кабеты задочкі муляюць, гладкія, чыста ўбраныя, паперкамі вочы слепяць. А мужыкі слухаўкі каўтаюць, ледзь не спяваюць. Уй жа, бачыш, колькі разумных, а я ў гамах хаджу. І бацька ў іх красаваўся, і маці, і бабця.

Дзядзька доўга, са смакам апавядаў пра бясконцы шпацыр па казённаму дому, дзе баб гладкіх, што кураслепу ў полі. І кожнай дай на добрыя валёнкі, паддзёўку цёплую, у вясковых гамах яна не пойдзе. Я спрабую нешта сказаць, наўрад ці спатрэбіцца мая дапамога, у гэтым тлуме я і сам бездапаможны.

Дзядзька зірнуў на вераб’ёў, што ўселіся на кумпал Іллічу, і весела прагаварыў:

Верабей гэтаксама, як і гладкія цёткі ў казённым доме, не сее, не жне, а зярняткі дзяўбе.

0
Anatol Starkou / Ответить
29.06.2012 / 14:57
Зараз буду ведаць, што кали пажадаю штосьци добрае беларускае пачытаць на НН, то трэба адчыниць рубрыку Культура. Рознае, а не Литаратура. Вельми спадабалася Майстэрня.
0
ПрэміЭра / Ответить
29.06.2012 / 15:52
зачараваная Я
0
001 / Ответить
29.06.2012 / 21:40
О гэта лепшая выстава у палацы мастастацтваў\мёду. за многія гады..сапраўднае і выдатнае мастацтва!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера