Актывісту Маладога Фронту Змітру Хведаруку сёньня падчас допытаў у Пракуратуры прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

З Федарука сьледчыя ўзялі падпіску пра нявыезд. Крымінальную справу супраць Маладога Фронту распачаў КДБ 4 лютага. У справе дапыталі некалькі дзясяткаў сяброў арганізацыі, некалькі чалавек маюць статус падазраваных. Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня і адбывае пакараньне ў шклоўскай турме

Нагадаем, што Хведарук быў затрыманы ўвечары 22 сакавіка і арыштаваны на 5 сутак

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0