У бліжэйшыя суткі, днём 30 чэрвеня халодныя паўночна-заходнія вятры зменяцца цёплымі паўднёва-заходнімі і тэмпература пачне павышацца. Чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5 .. +11°С, па паўднёвым захадзе да +14°С;
максімальная днём +21 .. +28°С, па захадзе Брэсцкай вобласці месцамі да +30°С.
Атмасферны ціск уначы вырасце на 2-4 мм ртутнага слупка, днём ўпадзе на 1-3 мм.
У наступныя двое сутак у Беларусі ўсталюецца гарачае надвор'е.
У нядзелю 1 ліпеня вельмі цёплае паветра з Міжземнамор'я распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю Беларусі. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +10 .. +17°С,
днём 25 .. +32°С, па паўднёвым захадзе на пару градусаў цяплей.
У панядзелак 2 ліпеня захаваецца гарачае надвор'е.
Чакаецца: месцамі, пераважна па паўночна-заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, навальніцы.Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +14 .. +19°С, днём 28 .. +33°С.