29.06.2012 / 15:24

Марыё Балатэлі цалуе маму — фотафакт 4

Марыё нарадзіўся хворым, і яму было зроблена некалькі аперацый на страўніку.

Форвард зборнай Італіі Марыё Балатэлі пасля паўфіналу з Германіяй, дзе вызначыўся дублем, прымае віншаванні ад сваёй мамы.

Марыё Балатэлі нарадзіўся 12 жніўня 1990 г. у Палерма ў сям’і выхадцаў з Ганы Томаса і Роўс Барвуа. Пазней яго сям’я пераехала ў горад Баньёла-Мела, там Марыё захварэў і каля года знаходзіўся ў шпіталі —

ён нарадзіўся хворым і яму было зроблена некалькі аперацый на страўніку.
Сям’я Барвуа не магла забяспечыць сыну належнага лячэння і ўмоваў жыцця, таму яны папрасілі дапамогі ў службаў сацыяльнага забеспячэння.

У 1993 годзе, калі Марыё было 2 гады, ганскія бацькі перадалі яго італьянскай сям’і Балатэлі, у якой ужо было трое дзяцей — два хлопчыкі і дзяўчынка Крысціна, каб тыя дапамаглі хлопчыку вылечыцца. Крыху пазней праз суд была аформлена афіцыйная апека Марыё Франчэска і Сільвіі Балатэлі з горада Пралома. Хлопчык атрымаў італьянскія імя і прозвішча.

Пасля таго, як Марыё стаў знакамітым, ганскія бацькі «знайшліся», але Марыё катэгарычны: ён сапраўднымі бацькамі лічыць «італьянскую» сям’ю:
«Мая сапраўдная сям’я жыве ў Праломе і карыстаецца павагай у горадзе. Гэта мая адзіная сям’я».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
сваяк / Адказаць
29.06.2012 / 16:45
Усё не так адназначна у справе бацькоў як пішаце.
0
giedras / Адказаць
29.06.2012 / 18:43
усё бачна з таго як яны пішуць, што не адназначна... але гэтакі яго выбар, так ён лічыць
0
Ілья / Адказаць
30.06.2012 / 12:55
А па АНТ сказалі, што ён зараз выбачыў сваіх біялягічных бацькоў ды нават дапамагае ім грашова...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру