У Нацыянальнага банка ёсць засцярогі адносна магчымасці чарговага вітка інфляцыі ў сувязі з планаваным з 1 жніўня і ў кастрычніку павелічэннем тарыфнай стаўкі. Пра гэта журналістам заявіла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

«Вядома, ёсць засцярогі. Чым больш з’яўляецца грошай у абарачэнні і калі гэтыя грошы няма куды будзе ўкласці, не будуць прапанаваныя тавары, паслугі, найперш айчыннай вытворчасці, то гэтыя грошы могуць стварыць умовы для інфляцыі і дадатковы попыт на валюту», — канстатавала Ермакова.

Таму, паводле яе слоў, «наша задача — вытворцаў і кіраўнікоў, Нацыянальнага банка — усімі спосабамі, формамі і метадамі знайсці, як гэтыя грошы забраць». «Для гэтага павінна быць высокая стаўка па ўкладах насельніцтва і тады зніжэнне стаўкі рэфінансавання ўжо не ўкладваецца ў гэтыя планы. Стаўка рэфінансавання гэта як індыкатар цаны грошай і па ўкладах, і па крэдытах», — зазначыла старшыня праўлення Нацбанка.

Але самае галоўнае, як заявіла Ермакова, каб гэтыя грошы не проста былі ўкладзеныя ва ўклады, а каб яны былі ўкладзеныя ў тавары і паслугі, якія вырабіць айчынная эканоміка.

«У Нацыянальнага банка метад стрымлівання інфляцыі — гэта высокія працэнтныя стаўкі, для таго каб не развівалася яшчэ дадатковае крэдытаванне», — сказала Надзея Ермакова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?