29.06.2012 / 16:22

Украінскія праваабаронцы заклікаюць не дапусціць прыезду Лукашэнкі на фінал Еўра 3

Украінскія праваабаронцы заклікаюць не дапусціць візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў на фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 1 ліпеня. Пра гэта гаворыцца ў іх адкрытым звароце да кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

Зварот падпісалі Цэнтр грамадзянскіх свабод, Украінскі Хельскінкскі камітэт, Асацыяцыя маніторынгу правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў і іншыя аб’яднанні.

Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка прыбудзе ў Кіеў на фінальны матч Еўра-2012, паведаміў журналістам 27 чэрвеня пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка. «Будзе ў нас візіт першага чысла кіраўніка дзяржавы, будзе сустрэча з Віктарам Фёдаравічам (Януковічам)», — сказаў пасол. Кіраўнік дыппрадстаўніцтва таксама паведаміў, што на сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Лукашэнка абмяркуе актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Украінскія праваабаронцы ў сувязі з гэтым нагадваюць, што «беларуская грамадзянская супольнасць і праваабаронцы церпяць ад жорсткасці кіраўніцтва краіны за свае спробы абараніць правы чалавека».

«Беларускія ўлады выкарыстоўваюць усё больш і больш жорсткія меры — жорсткія разгоны мірных дэманстрацый, пераслед журналістаў і апазіцыйных палітыкаў, арышты праваабаронцаў, — гаворыцца ў заяве. — Толькі безумоўнае вызваленне ўсіх палітзняволеных, падтрымка незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці, павага вяршэнства закона, свабодныя і канкурэнтныя выбары з’яўляюцца адзіным магчымым шляхам, каб беларускае кіраўніцтва магло заняць годнае месца сярод еўрапейскіх калегаў».

Украінскія праваабаронцы адзначаюць, што еўрапейскія лідары неаднаразова выказвалі сваю заклапочанасць палітыкай Аляксандра Лукашэнкі і нават увялі санкцыі ў дачыненні да асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Аўтары заявы занепакоеныя, што магчымая прысутнасць Лукашэнкі на фінале чэмпіянату свету-2012 і яго сустрэча з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам «можа стаць знакам прыняцця лідарамі еўрапейскіх краін, якія будуць прысутнічаць на гульні, Аляксандра Лукашэнкі як калегі, а не як прэзідэнта, які рэгулярна парушае правы чалавека ў сваёй краіне».

Украінскія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць лідараў еўрапейскіх краін, дыпламатаў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый паўплываць на прэзідэнта Януковіча з тым, каб той адмяніў запрашэнне для Аляксандра Лукашэнкі. Калі гэта не атрымаецца, яны прапануюць байкатаваць фінальны матч на стадыёне «Алімпійскі», каб «не сядзець побач з кіраўніком краіны, які брутальна парушае правы чалавека і ігнаруе міжнародныя дамоўленасці, якія іх гарантуюць».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
алесь / Адказаць
29.06.2012 / 16:36
[дзякуй -- вэб-рэдактар]
0
Брест / Адказаць
29.06.2012 / 17:30
Байкот матча фанатами - тупость. А вот если игроки будут байкотировать - вот это жесть!
0
ВікНік / Адказаць
30.06.2012 / 00:05
Зноў наш "пострел" і тут "поспел". Як ён умее абгадзіць усё, да чаго дакранецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру