29.06.2012 / 16:58

Урад разлічвае на рэкордны ўраджай 1

Урад разлічвае на тое, што ў Беларусі сёлета будзе сабраны вельмі добры ўраджай збожжа.
Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці.
«Надзеі на ўраджай вельмі добрыя. Думаю, што па збожжавых і кукурузе мы будзем мець высокія і, можа, нават рэкордныя аб’ёмы збожжа ў гэтым годзе», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Нягледзячы на тое, што вясна была халоднай і дастаткова зацяжной, аграрыі плануюць сабраць вялікі аб’ём збожжа. Уборачную кампанію пачалі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўборцы азімага ячменю. У бліжэйшы час у гаспадарках пачнуць уборку рапсу. Цяпер галоўнае — своечасова падрыхтаваць зернесушыльныя комплексы і збожжасховішчы, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. «Ёсць пэўнае адставанне, але я думаю, што ў адпаведнасці з тымі графікамі, аб якіх мы дамаўляліся, 73 новыя зернесушыльныя комплексы будуць уведзены, і стапрацэнтная гатоўнасць дзеючых такіх аб’ектаў будзе забяспечана да 1 жніўня».

Сёння ў час рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці прэм’ер-міністр азнаёміўся з ходам мантажу і ўстаноўкі новага збожжасушыльнага комплексу ў гаспадарцы «Спорава». Кіраўніка ўрада праінфармавалі аб ходзе правядзення такіх работ у іншых раёнах вобласці. Было адзначана, што ў бліжэйшы час чацвёртая чарга будзе ўведзена на Івацэвіцкім кукурузакалібровачным заводзе насеннага матэрыялу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Danik / Адказаць
29.06.2012 / 18:45
А Путин может заходить в интренет даже с помощью калькулятора!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру