29.06.2012 / 19:12

Смартфоны-андроіды не будуць падтрымліваць Flash 2

Раней падтрымка Flash лічылася адной з перавагаў аперацыйнай сістэмы Андроід.

Пачынаючы з версіі Jelly Bean (4.1) аперацыйная сістэма Android не будзе падтрымліваць тэхналогію Flash. Пра гэта паведамілі ў кампаніі Adobe. Прадстаўнікі карпарацыі адзначылі, што Flash Player, верагодна, можна будзе ўсталяваць неафіцыйна праз крыніцы, адрозныя ад Google Play, аднак ён будзе некарэктна працаваць з Android 4.1.

Больш за тое,

пачынаючы з 15 жніўня спампаваць Flash Player з Google Play будзе немагчыма.
Праўда, Adobe абяцае некаторы час выпускаць абнаўленні для смартфонаў і планшэтаў з устаноўленым дадаткам. Калі ж да 15 жніўня ўладальнікі прыладаў пад кіраваннем старых Android 2.3 не ўсталююць Flash Player, то так і застануцца без яго.

У выпадку абнаўлення прашыўкі любой прылады да Android 4.1 кампанія Adobe раіць выдаліць Flash Player, паколькі плэер на гэтай АС можа працаваць непрадказальна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Marnatrauny / Адказаць
02.07.2012 / 19:27
Шаноўная рэдакцыя! Патлумачце неадукаванаму, чаму "дроЙд", але "андроІд"?
0
eratyk 2 Marnatrauny / Адказаць
07.07.2012 / 08:27
а зь якой нагоды наагул узяўся «дроЙд»?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру