29.06.2012 / 20:05

Мясніковіч загадаў арганізаваць вытворчасць далікатэснай рыбы 6

Афрыканскі сом беларускай вытворчасці з'явіцца ў крамах ў наступным годзе.

Вытворчасць дарагіх відаў рыбы будуць развіваць у Беларусі. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, які наведаў рыбаводчую гаспадарка «Ясельда».

Беларусь штогод імпартуе каля 160 тысяч тон рыбы, у асноўным марской, затрачваючы на ​​гэта каля $200 мільёнаў.
Цяпер рыбу ў прамысловых маштабах вырашана вырошчваць і на радзіме. Пры гэтым, падкрэсліў прэм'ер, павінен забяспечвацца поўны тэхналагічны цыкл - ад вытворчасці пасадкавага матэрыялу, прамысловай вытворчасці да першаснай перапрацоўкі.

Плануецца, што ўжо ў бліжэйшыя гады на стале ў беларусаў з'явяцца далікатэсныя гатункі рыбы, якія будуць больш даступныя па цане, чым тыя, што імпартуюцца. «Па відах самоў да 2015 года мы выходзім на 1,9 тысяч тон у год вытворчасці, па фарэлі і групе ласасёвых - 2-2,5 тысячы тон, і для гэтага ў нас сёлета ўводзяцца магутнасці ў Горках па пасадачнаму матэрыялу, які закрые патрэбнасці ў маляўцы», - сказаў прэм'ер-міністр. Акрамя гэтага,

плануецца выйсці на вытворчасць асятровых прыкладна ў 350 тон у год.

А ў наступным годзе ў продаж пачне паступаць кларыевы (афрыканскі) сом беларускай вытворчасці. Ужо запушчана першая чарга вытворчага комплексу. Афрыканскі сом адрозніваецца высокімі смакавымі і якаснымі характарыстыкамі. «Гэта дыетычнае далікатэснае харчаванне, свайго роду плаваючая аптэка па ўтрыманні карысных элементаў», - кажуць пра рыбу спецыялісты.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Volat / Адказаць
29.06.2012 / 20:23
Чулі мы ўжо байкі і пра айчынную мармуровую ялавічыну, і пра беларускі дорблю, і пра мацарэлу, і пра "забойцу" пангасіўса таўсталобіка, і пра пармезан... Але ўсё не тое - альбо смак не той, альбо кошт неканкурэнтаздольны, альбо проста ездзяць па вушах і нічога не вырабляюць, а толькі абяцаюць.
0
Guinness / Адказаць
29.06.2012 / 20:26
На конкурс за ганаровае званне "делікатэснай рыбы" імя Мясніковіча прызначаны: 1. Карп 2. Карась 3. Шчупак. Фінал конкурсы будзе перадавацца БТ-1, БТ-2 і БТ-3. Па выніках усе гандлёвыя арганізацыі павінны забяспечыць рэалізацыю. Па выкананні далажыць.
0
2Guinness / Адказаць
29.06.2012 / 21:54
Забыліся на галоўнае слова! Жэстачайша выканаць! Інакш самі рабіцеся рыбінай. Можна - печкуром.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру