Прыпынена працэдура рэгістрацыі гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Устаноўчы з'езд арганізацыі адбыўся 9 чэрвеня.

Як паведаміла прэс-служба партыі, 29 чэрвеня старшыня абласной арганізацыі Вадзім Саранчукоў атрымаў копію рашэння галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. У лісце тлумачыцца, што прычынай для прыпынення рэгістрацыі стала непрадастаўленне спіса членаў гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ з указаннем месца іх пражывання і працы.

Прэс-служба адзначае, што ліст з просьбай прадаставіць такую інфармацыю, датаваны 8 чэрвеня, быў атрыманы сёння разам з рашэннем аб прыпыненні рэгістрацыі.

"Асаблівае абурэнне выклікае апошняя фраза запыту: "просьба прадставіць рускамоўнае выкладанне прозвішчаў названых членаў партыі", — адзначае прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?