Група румынскіх акадэмікаў прызнала прэм'ер-міністра Віктара Понту вінаватым у плагіяце пры напісанні дысертацыі, сам Понтэ назваў гэтыя высновы «палітычна матываванымі» і катэгарычна адмовіўся сыходзіць у адстаўку.
Румынская нацыянальная камісія па атэстацыі званняў і дыпломаў устанавіла, што 85 старонак дысертацыі Понту з'яўляюцца копіпастам з навуковых прац іншых людзей, і прапанавала пазбавіць прэм'ера навуковай ступені. У адказ прэм'ер Румыніі сказаў, што «паважае правілы», таму гатовы заявіць аб сваёй невінаватасці перад Камісіяй па этыцы.
«Аб адстаўцы не можа быць і гаворкі», - падкрэсліў Понту.
У сакавіку гэтага года міністр абароны ФРГ Карл-Тэадор цу Гутэнберг падаў у адстаўку пасля таго, як яго выкрылі ў плагіяце асобных фрагментаў сваёй дысертацыі. У траўні таксама сышоў у адстаўку прэзідэнт Венгрыі Паль Шміт, пазбаўлены доктарскай ступені за плагіят.