30.06.2012 / 12:42

Двое падлеткаў-раварыстаў загінулі пад коламі грузавіка

Прыкладна ў 23.15 29 чэрвеня ў Жлобінскім раёне на трасе Мінск — Гомель двое падлеткаў-братоў, якія ехалі на ровары, трапілі пад колы грузавіка «Фальксваген».

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, загінулыя — жыхары вёскі Чырвоны Бераг 1997 і 1999 гадоў нараджэння. Яны ехалі па аўтадарозе ўслед за айчымам, мужчына не пацярпеў. Аўтамабілем «Фольксваген» кіраваў жыхар Смілавічаў (Мінская вобласць).

Прычыны трагедыі высвятляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, перад грузавіком адзін з веласіпедыстаў раптам выехаў на паласу руху транспарту, што і прывяло да аварыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру