30.06.2012 / 15:17

Алена Каваленка звярнулася па дапамогу ў Чырвоны Крыж 6

Сяргей Каваленка 10 сутак правёў у ШІЗА.

Жонцы палітвязня Сяргея Каваленкі, асуджанага Алене ў Магілёўскай 19-й калоніі пацьвердзілі, што 28 чэрвеня яе мужа выпусцілі з штрафнога ізалятару, дзе вязень адбыў 10 сутак. Перадачу ў Алены прынялі, а вось лекі яму перадаць не ўдалося. Алена Каваленка кажа, што асабіста размаўляла з начальнікам медыцынскай часткі калоніі Бярсенневым, але дазволу не атрымала.

«Сяргею адмоўлена ў прыняцці шмат якіх лекаў і вітамінаў, вельмі неабходных пасля працяглых галадовак», — кажа Алена Каваленка.

Па дапамогу жанчына звярнулася ў беларускі Чырвоны крыж.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ну и што / Адказаць
30.06.2012 / 16:25
ён дабиуся сваими сцягами, галадоукай? Акрмя сябе ён больш никому горш не зрабиу. Ваду у ступе малоциць. Каму гэта усё патрэбна было? А цяпер лётаюць як угарэлыя. На большае розуму не хапила.Людзям ад гэтага ни горача, ни холадна, пасмяшыли тольки людзей. Не той народ жыве у беларуси, каб их гэта тэма сцягоу кранала. Хай зараз жонка лётаиць па дактарах, бо никому гэта не цикава.
0
Ales J / Адказаць
30.06.2012 / 17:25
ну и што напiсаў(ла) 30 чэрвеня 2012 у 16:25 Людзям ад гэтага ни горача, ни холадна, пасмяшыли тольки людзей = Людзей?
0
Беларус / Адказаць
30.06.2012 / 17:41
Нуі што... Ён першы чалавек, які дабіўся перамогі ў змаганні за сцяг. Яму процістаіць уся прыватызаваная "дзяржаўная" машына так званага прэзідэнта Лукашэнкі. Аднак пакуль бессэнсоўна. Колькі ўжо было артыкулаў у НН па пытанні сцяга. Колькі тролляў даказвалі "вялікае" значэнне спалучэнне чырвона і зялёнага колераў. Але ўсё дарма. Спалучэнне белага і чырвонага - на сцягах і гербах ВКЛ, БНР, Рэспублікі Беларусь да рэферэндуму 1995 года. Нашы продкі заўсёды ўзгадваюць з радасцю спалучэнне белага і чырвонага. Спалучэнне белага і чырвонага адлюстравана ў адзеніі, рушніках. ў На сёння спалучэнне белага і чырвонага лунае ў душах людзей, у кватэрах, у значках, у адзенні. А дзе спалучэнне чырвонага і зялёнага? Па ўспамінах нашых продкаў, гэта спалучэнне звязана з імем Сталіна. Так што Каваленка - гэта чалавек, які абудзіў у беларусаў праўду аб сцяге. А таксама неабходнасць змагацца за адмену яго забароны. Свабоду Сяргею Каваленку! Свабоду бел-чырвона-беламу сцягу і іншым сапраўдным беларускім сымбалям!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру