Грамадства66

ФПБ не пусціць у парламент тых, хто патрабаваў санкцый

Пра гэта заявіў сёння Леанід Козік.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі не можа застацца ўбаку ад такой важнай для грамадства падзеі, як парламенцкія выбары. Пра гэта заявіў 30 чэрвеня старшыня прафцэнтра Леанід Козік на пасяджэнні прэзідыума савета ФПБ.

«Выбары — гэта найважнейшая кампанія, якая мае непасрэдны ўплыў на далейшае развіццё беларускага грамадства, таму што абраныя дэпутаты на працягу наступных чатырох гадоў праз прынятыя законы ў многім будуць вызначаць курс краіны. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, як самая масавая грамадская арганізацыя, не можа заставацца ўбаку ад такой значнай падзеі», — цытуе Козіка прэс-служба ФПБ.

Пры гэтым ён падкрэсліў:

«Тым, хто адкрыта выступаў супраць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а значыць і супраць працоўных, заклікаў да байкоту беларускіх тавараў на еўрапейскіх рынках, патрабаваў увядзення санкцый у дачыненні да нашай краіны, не месца ў парламенце. ФПБ прыкладзе ўсе намаганні, каб не дапусціць такіх людзей да заканатворчай дзейнасці».

Прэс-служба ФПБ нагадвае, што парламенцкая выбарчая кампанія стартавала 18 чэрвеня. Зараз праходзіць вылучэнне кандыдатаў у члены акруговых выбарчых камісій.

«Актыўна на гэтым этапе бяруць удзел і членскія арганізацыі нацыянальнага прафцэнтра. Чакаецца, што ад Федэрацыі прафсаюзаў у склад 110 акруговых камісій будуць вылучаны не менш як 300 чалавек. Таксама актыўна ФПБ плануе ўдзельнічаць ва ўсіх этапах кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, у тым ліку і на этапе вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адкрыта заявіла пра тое, што падтрымае толькі тых кандыдатаў, мэты, задачы і рэальная дзейнасць якіх не супярэчаць палітыцы, што праводзіцца ў краіне, пабудовы дзяржавы для людзей, дзяржавы з сацыяльна арыентаванай эканомікай», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць