Аператар velcom з 1 жніўня павышае тарыфы на паслугі сувязі».

Павелічэнне абаненцкай платы ў тарыфных планах «Свая сетка», «Усе гавораць» і «Бізнес+" складзе каля 7 працэнтаў, а тарыфы на званкі ў тарыфных планах «Свая сетка», «Усе гавораць», Smart500, Smart1000 і «Бізнес+" павялічацца ў сярэднім на 9%.

Акрамя таго, з 1 жніўня ў сярэднім на 12% павышаецца кошт зыходных міжнародных званкоў. У кампаніі гэта тлумачаць павышэннем для кампаніі тарыфаў з боку РУП «Белтэлекам». Памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку ў рамках раней заключаных дагавораў, застануцца нязменнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?