У Маскве пройдуць нефармальныя паэтычныя чытанні да юбілею Янкі Купалы
У суботу, 7 ліпеня, у скверы побач з помнікам славутаму паэту на Кутузаўскім праспекце.
7 ліпеня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэньня Янкі Купалы — чалавека, што ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў шуканьню папараць-кветкі ня толькі для сябе, а і для ўсіх беларусаў. Купала падымаў статус беларускай мовы сваімі цудоўнымі творамі, узбагачаў яе, прасоўваў наперад, перадаваў маладым, захапляючы іх прыкладамі вышыні беларускага слова. Гэта адзін з тых людзей, што закладалі падмурак беларускай нацыянальнай ідэі.
Запрашаем жадаючых, а 13-й гадзіне ў суботу сёмага ліпеня прыйсьці да помніка Янку Купалу ў Маскве і на вечную памяць гэтаму змагару-рамантыку прачытаць ягоны ж твор.
Проста так, ад сэрца: для яго і для сябе. Самадзейнымі Купалаўскімі чытаньнямі адзначыць
130-я ўгодкі з дня яго нараджэння.
Чытаць напамяць ці з лісточка, кожны вырашае для сябе сам:)
Падзея на Facebook.
АЧ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ