30.06.2012 / 23:09

Новае афармленне VAT у Польшчы скароціць чэргі ў Беларусь удвая 4

З 8 чэрвеня 2012 года ў Польшчы ўводзіцца новая сістэма афармлення чэкаў Tax Free, паведамляе рэсурс "Польшча 24"

Сістэма ўведзена па ініцыятыве Мытнай палаты ў Беластоку і распаўсюджваецца на тэрыторыю ўсёй Польшчы. Старая і новая сістэмы пакуль будуць дзейнічаць паралельна. Новаўвядзенне ў канчатковым варыянце дазволіць да двух разоў скараціць чэргі на мяжы.

Зараз, перш чым прыехаць на мяжу, пакупнік або прадавец змогуць загадзя весці чэк Tax Free ў сістэму электроннай рэгістрацыі. К

алі вы хочаце самі зарэгістраваць VAT наведайце сайт granica.gov.pl і запоўніце спецыяльны бланк. У фармуляры неабходна напісаць вашыя імя і прозвішча, нумар пашпарта, нумар дакумента Tax Free, кошт тавара ў польскіх злотых, найменне тавару, а таксама выбраць месца, у якім вы збіраецеся перасякаць мяжу Польшчы.

Увесь працэс рэгістрацыі зойме ў вас не больш за некалькі хвілін, а калі вы прыедзеце на мяжу ў мытніка ўжо будзе зарэгістраваны дакумент. Адзінае, што вам застаецца паказаць тавар супрацоўніку мытнай службы, які зверыць названыя вамі дадзеныя і паставіць пячатку аб вывазе пакупак за мяжу.

Польскія мытныя службы разлічваюць, што новаўвядзенні дазволяць скараціць час адпраўлення пасажыраў на 30-50%, што ў сваю чаргу станоўча адаб'ецца на памяншэнні чэргаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Бурбулятар / Адказаць
30.06.2012 / 23:28
Дык якія тавары паказваць, калі ты іх купляў мінулым разам?
0
Рамуальд са Смургоняў / Адказаць
01.07.2012 / 00:30
... Таксама добрая навіна, як і з вызваленнем Пачобута! ;)))))) Але ж не ўсе звычайныя пакупнікі з ВАТамі могуць да інтэрнета падключыцца ў Польшчы... - гэта ж яны павінны запоўніць бланк у інтэрнеце пасля пакупкі і перад перасячэннем граніцы... Ці толькі я такі кампютарна (інтэрнетава) неграматны???
0
Рамуальду / Адказаць
01.07.2012 / 10:00
Дык польскія крамы могуць дапрацаваць свае сістэмы ўліку, каб падчас афармлення VAT яны адразу адсылаліся ў мытную сістэму.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру