У Беларусі 1 ліпеня максімальныя рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт павышаюцца на 3,3-15,2%. Такія дадзеныя апублікавала Міністэрства па падатках і зборах.

Так, кошты на цыгарэты беларускіх марак "Кронан" павышаюцца на 3,3% да 3.050 рублёў за адзін пачак, "Магнат" — на 3,3% да 3.100, "Мінск Superslims" і "Мінск 5 Superslims" — на 7,2 % да 3.700, "Фэст", "Фэст 7" — на 3,6% да 2.900, NZ 8, NZ 10 — на 7,4% да 3.650, Queen Charm, Queen Eleganse, Queen Menthol, Queen Elite Superslims, Queen Superslims — на 5,9% да 3.600, VIP - на 15,2% да 5.300, "Карона" - на 6% да 3.700 рублёў.

Цэны на цыгарэты міжнародных марак Viceroy павышаны на 9,3% да 5.900 рублёў за адзін пачак, Pall Mal — на 9,1% да 6.000, Lucky Strike — на 6,7% да 8.000, Kent — на 10% да 11.000, Winston — на 6,7% да 8.000, Monte Carlo — на 9,1% да 6.000, West — на 8,1% да 6.700, Golden Gate — на 10,2% да 5.400 рублёў.

Цэны на цыгарэты Magna Blue і Magna Red ўсталяваныя на ўзроўні 3.900 рублёў за пачак, Сamel Black і Camel White — 8.600, Winston XSense Blue і Winston XSense Silver — 8.200.

Нагадаем, што 1 чэрвеня павысіліся цэны на некаторыя маркі цыгарэт, якія вырабляюцца на ГТФ "Нёман", — на 1,5-3,7% і на імпартаваныя цыгарэты Sobranie — на 50% да 30.000 рублёў за пачак.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права дэклараваць максімальны раздробны кошт не часцей чым раз у месяц. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?