У Барысаве мінскае «Дынама» выйграла ў БАТЭ з лікам 3:1 (Афанасьеў, 32, Палякоў, 67-аўтагол, Фігерэда, 75 — Брэсан, 44).

Гэтая трэцяя параза БАТЭ ў сезоне.
У Мінску БАТЭ 21 красавіка выйграў у «Дынама» з лікам 2:0.

Іншыя вынікі: «Мінск» — «Нафтан» — 1:0, «Брэст» — «Шахцёр» — 1:2, «Белшына» — «Тарпеда» — 0:0.

Матч «Славія» — «Гомель» перанесены з-за ўдзелу «Гомеля» ў еўракубках.

Становішча камандаў: БАТЭ — 36 (15 гульняў), Шахцёр — 33 (16), Гомель — 30 (14), Дынама Мінск — 28 (16), Мінск — 20 (16), Нёман — 16 (15), Белшына — 16 (16), Славія, Тарпеда, Нафтан — 14 (15), Брэст — 12 (15).

Матчы 18-га тура пройдуць 7 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0