Культура6666

Памёр Сяржук Вітушка

Яму было 47.

Сёння раніцай у віленскай лякарні памёр Сяржук Вітушка. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай «Талакі» — адной з першых паўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР.

Два тыдні таму ў яго здарыўся інфаркт.
Апошнія дні ён правёў у цяжкім стане і памёр на руках у жонкі Людвікі, якая апекаваліся ім, немачным, доўгія гады ягонай слабасці.

Ён доўга цяжка хварэў на дыябет, страціў зрок і нагу.
Аслепнуўшы, вучыўся друкаваць на камп’ютары ўсляпую, складаючы вершы:

Krajina

Na pašparcie zołatam — VKL,
I viza ź minuŭščyny ŭ novi.
Čytajcie, zajzdroście — ja hramadzianin
Vialikaha Kniastva Lubovi.

Сяржук нарадзіўся ў 1965 годзе ў мястэчку Чысць Маладзечанскага р-на. Скончыў гістфак БДУ.
Шмат пісаў на тэмы маладзёвага руху, аховы помнікаў, краязнаўства. З 1991 года жыў у Вільні, працаваў у беларускай школе, на радыё і тэлебачанні. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па старажытнай сталіцы ВКЛ, працягваў шмат пісаць, у тым ліку дзіцячыя казкі і п’есы-батлейкі.
У 2011 годзе выйшла яго кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!». Радыё «Рацыя» зафундавала кампакт-дыск на яе аснове.
Яго прэзентацыя ў Мінску стала апошняй імпрэзай з ягоным удзелам.

Пасля страты нагі яго перавезлі жыць у віленскую кватэру Сяргея Дубаўца, што на першым паверсе. Бо з пятага паверху сваёй кватэры Вітушку цяжка было вазіць на штодзённыя працэдуры ў шпіталь.

Хаваць Вітушку будуць у родавай вёсцы Рагава.

3 ліпеня мае адбыцца развітанне ў Вільні. 4 ліпеня адбудзецца адпяванне ў грэка-каталіцкай царкве ў Мінску (Арджанікідзэ, 6, ст.м. «Аўтазаводская») і развітанне з мінскімі сябрамі.

Да апошняга Сяргей не траціў светліні духу і гумару:

Epitafija

Ležučy pad kvitniejučaj hruškaj,
Razumieju — narešcie ja volny.
Tolki pčołki huduć mnie nad vuškam.
Usie davolny.

Адышоў валатоўскі чалавек беларускай нацыі.

Каментары66

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла64

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць