Кандыдат ад апазіцыйнай Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі (PRI) сацыял-дэмакратычнага кірунку Энрыке Пенья Ньета перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы, сведчаць папярэднія вынікі галасавання.

45-гадовы Ньета, якога аглядальнікі з самага пачатку называлі фаварытам гонкі, да гэтага моманту набраў каля 38% галасоў, апярэджваючы на ​​7% свайго галоўнага канкурэнта Андрэса Мануэля Лопеса Абрадора.

Партыя, якую ён прадстаўляе, кіравала ў краіне на працягу 71 года, пакуль не прайграла на выбарах 2000 года.

«Маёй галоўнай задачай стане барацьба з беднасцю ў самым яе зародку», — заявіў Энрыке Пенья Ньета, у сваім апошнім выступе перад выбарамі.

Эканамічная сітуацыя ў краіне і барацьба з наркамафіяй — асноўныя пытанні, якія запатрабуюць неадкладнай увагі новага лідара, хто б ім ні стаў.

Тысячы паліцыянтаў ахоўвалі ў нядзелю выбарчыя ўчасткі па ўсёй Мексіцы ад магчымых нападаў з боку членаў наркакартэляў.

Аднак афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што ў асноўным галасаванне прайшло без эксцэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?